Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Эгіпце пратэставалі супраць спадчыннага прэзыдэнцтва


У Каіры і Александрыі сёньня прайшлі акцыі пратэсту апазыцыі супраць перадачы ў спадчыну прэзыдэнцкай улады. Апазыцыйныя рухі “Кіфая” (“Хопіць”) , "6 красавіка", партыя “Аль Гад” (“Заўтра”) якія вывелі на вуліцы сваіх людзей, выступілі супраць перадачы прэзыдэнтам Хосьні Мубаракам улады свайму сыну Гамалю. Дэманстранты спалілі некалькі партрэтаў прэзыдэнта. Каля двух дзесяткаў чалавек былі затрыманыя.

Прэзыдэнцкія выбары павінны адбыцца ў Эгіпце ў 2011 годзе, калі Мубарак адзначыць 30-годзьдзе свайго нязьменнага знаходжаньня ва ўладзе. Невядома, ці будзе кіраўнік, якому цяпер 82 гады, выстаўляць сваю кандыдатуру на чарговы тэрмін. Абмяркоўваецца найбольш верагодная вэрсія, што ў прэзыдэнты будзе вылучаны яго сын – 46-гадовы Гамаль Мубарак, які ўзначальвае палітбюро кіруючай партыі.
XS
SM
MD
LG