Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Мартынаў выступіў з трыбуны ААН


У Нью Ёрку на саміце ААН , прысьвечаным рэалізацыі праграмы “Мэты тысячагодзьдзя” выступіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ад імя Беларусі ён прапанаваў для абмеркаваньня “пэрспэктыўную ідэю – садзейнічаньне росквіту будучых пакаленьняў”.

У саміце ААН удзельнічаюць кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў больш як са 140 краінаў. Расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў у сваім выступе з трыбуны ААН заклікаў спыніць практыку аднабаковых санкцый супраць краінаў, якія прымаюцца па-за рамкамі рашэньняў Рады Бясьпекі. Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад у сваім выступе заявіў, што капіталізм чакае паражэньне і блізіцца яго канец. Выступ іранскага кіраўніка адбываўся пры паўпустой залі.
XS
SM
MD
LG