Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Цярэшчанка: ёсьць людзі, якія павінны павесьці Беларусь наперад


20 верасьня Цэнтральная выбарчая камісія пад першым нумарам зарэгістравала ініцыятыўную групу кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Цярэшчанкі. Старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Віктар Цярэшчанка – госьць Свабоды.

Соўсь: Чаму вы вырашылі вылучацца кандыдатам на прэзыдэнта Беларусі?

Цярэшчанка: Па-першае, дазвольце размаўляць больш на расейскай мове, бо слухаюць нас ня толькі беларусы, але й шмат іншых людзей... Цяперашняе вылучэньне – трэцяе ў маёй гісторыі. У 1994, 2001 гадах я не быў зарэгістраваны кандыдатам. З улікам дзеючай сёньня канстытуцыі і абвешчаных выбараў мы пры падтрымцы досыць здольнай працоўнай групы здольныя і намераныя дайсьці да рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты. Гэта неабходна зрабіць таму, што там трэба ажывіць эканоміку, палепшыць міждзяржаўныя адносіны. Хаця хачу заўважыць, што дзеючая ўлада ў РБ зрабіла досыць шмат для сацыяльнай абароны чалавека. Аднак вопыт Эўропы, асабліва краінаў Эўразьвязу, паказвае, што нам неабходна мяняць досыць шмат, у тым ліку і форму ўласнасьці. У нас нават адсутнічае закон на зямлю. У нас зямля не зьяўляецца таварам.

Соўсь: Гэта ня першая для вас выбарчая прэзыдэнцкая кампанія. Вы вылучаліся ў 1994, 2001 гадах. Што вам даў і можа даць удзел у выбарчай кампаніі? Як вы ацэньваеце свае шанцы?

Цярэшчанка: Мы плянуем набраць прыблізна 150-160 тыс. подпісаў, але трэба прызнаць, што выбарцы не такія актыўныя зараз, як гэта было ў 2006 ці 2001 годзе. Ёсьць пэўны ціск, ці, калі хочаце, прэсінг з боку выканаўчай улады. Але я думаю, што гэта магчыма. Бязьзьменны кіраўнік добры тады, калі ён наладзіў усё і, напэўна, мусіць сказаць: "Я вырасьціў дастойную зьмену, якая працягне сваю справу". Праўда, да пра дастойную зьмену мы ня можам казаць, але разам з тым ёсьць людзі, якія павінны павесьці Рэспубліку Беларусь наперад. У першую чаргу з інтэграцыяй і сумеснай працай з краінамі Эўразьвязу. Таксама як і з краінамі Балтыі, Расеі, Украіны, Польшчы.

Соўсь: Хто ў Вас у камандзе?

Цярэшчанка: Гэта і навукоўцы, эканамісты, палітолягі, настаўнікі, інжынэрна-тэхнічныя работнікі, таксама досыць шмат рабочых і сялянаў. Гэта тыя сьмелыя людзі, падкрэсьліваю – сьмелыя людзі, якія далі сваю пісьмовую згоду ўвайсьці ў склад ініцыятыўнай групы. Адзін зь іх – Гурын Уладзімер Іванавіч, які доўгі час працуе ў выканаўчай уладзе, палітоляг, міжнароднік, добры мэнэджэр, які добра ведае эканоміку, у ім ліку міжнародную эканоміку, ён узначальвае ініцыятыўную групу. Таксама ў нас шмат кіраўнікоў прадпрыемстваў, у тым ліку і з прыватнай формай уласнасьці, якія бачаць недапрацоўкі сёньняшняй выканаўчай улады. Таксама дастаткова шмат студэнтаў. Але ёсьць людзі ва ўзросьце 40, 50 і нават 83 гады.

Слухаць гутарку цалкам:

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG