Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хольцапфэль: «Эўропа ніводнага кандыдата пэрсанальна не падтрымлівае»


Жан-Эрык Хольцапфэль

Жан-Эрык Хольцапфэль

Кіраўнік місіі Эўрасаюзу ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль адказаў на пытаньні Радыё Свабода адносна перадвыбарчай кампаніі, якая пачалася ў Беларусі.

«Эўразьвяз не становіцца ні на чый бок, бо што мы падтрымліваем пэўна — гэта свабодныя выбары. Гэта рэальны выбар людзей. Мы верым у неабходнасьць правядзеньня свабодных і справядлівых выбараў і лічым, што гэта якраз тое, да чаго трэба імкнуцца », — гэтак Жан-Эрык Хольцапфэль сказаў адносна прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі, якая пачалася ў Беларусі.

Карэспандэнт Радыё Свабода нагадаў спадару амбасадару пра першы сюрпрыз выбарчай кампаніі — адмову вылучацца кандыдатам на прэзыдэнта лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча, якога шмат хто ў Беларусі разглядае як палітыка, найбольш папулярнага сярод кіраўнікоў Эўразьвязу. Як спадар Хольцапфэль пракамэнтуе адмову Мілінкевіча браць удзел у выбарах?

«Калі важны палітычны гулец ня ўдзельнічае ў такіх падзеях, як выбары, гэта сумная навіна. Але гэта ўнутраная палітычная справа. Зразумела, што мусіць быць выбар сярод усіх палітычных гульцоў, лягчэй абіраць зь меншай колькасьці, тады лепшы вынік».

Я спытаў у Жан-Эрыка Хольцапфэля, ці бачыць ён магчымасьць вылучэньня адзінага кандыдата ад апазыцыі ў Беларусі?

Хольцапфэль: «Гэта таксама лепш пакінуць на меркаваньне пэўных палітычных сілаў у Беларусі. І тут могуць быць два варыянты. Можа быць, што адзін кандыдат будзе выражаць меркаваньні некалькіх, а магчыма, што ўсе яны будуць выражаць падобнае меркаваньне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG