Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шмат моладзі гіне ад гвалту


Штогод у краінах Эўропы ахвярамі гвалту становяцца болей як 15 тысяч маладых людзей. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя. Паводле яе дадзеных, каля сарака працэнтаў сьмерцяў зьвязаныя з нажавымі раненьнямі. Экспэрты высьветлілі, што каля 12 працэнтаў эўрапейскай моладзі носяць пры сабе халодную зброю.

Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала апублікаваныя лічбы «агромністай стратай». Таксама адзначаецца, што найбольшая колькасьць выпадкаў гвалтоўнай сьмерці зарэгістраваныя ў Расеі, Альбаніі, Казахстане і яшчэ шэрагу краінаў Усходняй Эўропы.
XS
SM
MD
LG