Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў унуку Сталіна


Раённы суд у Маскве адхіліў сёньня пазоў Яўгенія Джугашвілі, унука Сталіна, супраць Фэдэральнай архіўнай службы (Росархив) за публікацыю ў красавіку сёлета на яе старонцы ў інтэрнэце дакумэнтаў, якія тычацца катынскага злачынства. Тады Росархив зазначыў, што зрабіў гэта на пажаданьне прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

73-х гадовы Джугашвілі сьцьвярджае, што гэта фальшыўкі, зробленыя на памежжы 1980 – 90-х гадоў Крамлём, каб ачарніць ягонага дзеда.

Сярод сямі апублікаваных дакумэнтаў Росархивом была і нататка Лаўрэнція Берыі Сталіну ад 5 сакавіка 1940 году, у якой народны камісар называе польскіх ваеннапалонных ворагамі савецкай улады і прапануе іх расстраляць.
XS
SM
MD
LG