Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна спадзяецца на скасаваньне візаў з Ізраілем ад 2011 году


Украіна разьлічвае, што пагадненьне аб бязьвізавым рэжыме зь Ізраілем уступіць у сілу на пачатку 2011 году. Пра гэта журналістам паведаміў сёньня прэсавы сакратар МЗС Украіны Аляксандар Дыкусараў.

У ліпені міністры замежных справаў дзьвюх краінаў падпісалі пагадненьне пра ўзаемнае скасаваньне візавага рэжыму. Ва Ўкраіне яно прайшло ратыфікацыю, у Ізраілі гэты працэс не завершаны, бо парлямэнт павінен вярнуцца з вакацыяў толькі на пачатку кастрычніка. Дыскусараў выказаў спадзяваньне, што Ізраіль зробіць усе неабходныя дзяржаўныя працэдуры, і пагадненьне пачне працаваць да канца гэтага, ці да пачатку наступнага году.

Ізраільскія ўлады разьлічваюць, што пасьля адмены візавых патрабаваньняў колькасьць украінскіх турыстаў павялічыцца ўдвая ў найбліжэйшыя гады і перавысіць 200 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG