Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Грабоўскага падалі ў суд


Жыхар Брытанскай Калюмбіі падаў у суд на гульца хакейнай каманды Toronto Maple Leafs і зборнай Беларусі Міхаіла Грабоўскага. Дылан Рычардсан абвінавачвае спартоўца у нападзе на яго ў Ванкувэры ў часе Алімпійскіх гульняў.

Тады Грабоўскага затрымала паліцыя, але абвінавачваньні яму не былі выстаўленыя. Канстэбль Лінсэй Хоўтан кажа, што дзесяткі п'яных людзей былі ўцягнутыя ў вулічную бойку, таму немагчыма было каму-небудзь асабіста вынесьці абвінаваўчы прысуд.

Рычардсан сьцьвярджае, што атрымаў сур’ёзныя траўмы, і патрабуе кампэнсацыю за выдаткі на лекаваньне. Тады ж у Грабоўскага было пашкоджанае запясьце і ён ён не гуляў за беларускую каманду. Трэнэр Maple Leafs Браян Бёрк назваў меркаваную сварку “нязначнай”.
XS
SM
MD
LG