Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грыбаўскайтэ наведала манэўры НАТО


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ пeракананая, што Літва – гэта паўнавартасны партнэр НАТO, які можа ўдзельнічаць у самых складаных місіях Альянсу. Пра гэта прэзыдэнт сказала 21 верасьня, калі назірала за міжнароднымі вучэньнямі спэцсілаў “Камень шакала 2010”, якія праходзяць у Кляйпэдзе.

“Год таму я пачала гаварыць пра неабходнасьць больш канкрэтных гарантыяў бясьпекі для Літвы ў Альянсе. Актыўная палітыкам Літвы дапамагла дамагчыся таго, што гэтыя гарантыі ў нас будуць. Літва – гэта рэальны, а не фармальны сябра НАТО”, – падкрэсьліла Грыбаўскайтэ.

У штабе эскадрону спэцсілаў Грыбаўскайтэ сустрэлася з удзельнікамі манэўраў – вайскоўцамі Літвы, Польшчы, ЗША, Латвіі, Харватыі, Румыніі і Ўкраіны. Кіраўніца краіны агледзела тэхніку, якая выкарыстоўваецца ў вучэньнях, - гелікоптэры і карабель USS Mount Whitney.
XS
SM
MD
LG