Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі праваабарончы форум пераехаў у Вільню


Алег Воўчак
Алег Воўчак

На Беларускім праваабарончым форуме, які пройдзе ў Вільні 24-25 верасьня, будуць абмяркоўвацца сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і стратэгія дзейнасьці праваабарончай супольнасьці.

Удзельнікі канфэрэнцыі разгледзяць сытуацыю з правамі чалавека і становішча праваабарончых арганізацыяў у Беларусі, як сказаў агенцтву DELFI адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў канфэрэнцыі праваабаронца Алег Воўчак:

"Гэта традыцыйны беларускі форум: першы раз ён сабраўся ў 2004 годзе ў Беларусі. Праваабаронцы зьбіраюцца ў сувязі з тым, што ў Беларусі ўсё большую актуальнасьць набываюць такія праблемы, як ціск на людзей, напады, выкраданьні. Праваабаронцы вырашылі, што трэба канцэптуальна падысьці да гэтых пытаньняў".

У працы канфэрэнцыі возьмуць удзел праваабаронцы зь Беларусі, Прыбалтыкі і балканскага рэгіёну, Заходняй Эўропы і Ўсходняй Афрыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG