Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскія выбары: 3000 скаргаў


У выбарчую камісію Аўганістану паступілі каля трох тысяч скаргаў на хаду парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулую суботу. Прадстаўнікі выбарчай камісіі паведамляюць, што парушэньні перадусім тычацца непасрэдна суботняга галасаваньня. Камісія прымае скаргі да 16 гадзінаў мясцовага часу сёньня.

Раней аўганскія і замежныя афіцыйныя прадстаўнікі высока ацанілі выбары, якія адбываліся ва ўмовах нападаў і шантажу з боку Талібану. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай і пасланец ААН Стафан дэ Містура назвалі выбары пасьпяховымі.
XS
SM
MD
LG