Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР рыхтуецца да зьмены кіраўніцтва


Кіроўная партыя Паўночнай Карэі правядзе 28 верасьня кангрэс, на якім мае быць абранае яе кіраўніцтва. Паведамленьне пра гэта паўночнакарэйскага ангенцтва KCNA прыйшло на тле чутак, што Кім Чэн Ір хоча паскорыць свае пляны ў перадачы ўлады. 68-гадовы Кім перанёс у жніўні інсульт. Таксама кажуць, што ён мае сур’ёзныя праблемы з ныркамі.

Аналітыкі мяркуюць, што на канфэрэнцыі Рабочай Партыі ягоны малодшы сын Кім Чэн Ун, які атрымаў адукацыю ў Швайцарыі, атрымае ўплывовую афіцыйную пасаду ў Рабочай Партыі.

Гэта будзе першая буйная нарада Рабочай Партыі КНДР пасьля таго, як у 1980 годзе кангрэс зацьвердзіў Кіма пераемнікам ягонага бацькі Кім Ір Сэна, які памёр у 1994 годзе.
XS
SM
MD
LG