Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі правяраюць неўрадоўцаў


Расейскія праваабаронцы заяўляюць, што пракуратура цягам апошніх дзён правяла пазаплянавую праверку дзейнасьці 40 вядучых няўрадавых арганізацыяў. Раней паведамлялася, што аддзяленьне Transparency International, Маскоўская Хэльсынская група, асацыяцыя “Голас” і шэраг іншых арганізацыяў атрымалі запыты падаць для праверкі ўстаноўчыя, фінансавыя і іншыя дакумэнты.

У інтэрвію “Інтэрфаксу” прадстаўнік праваабарончага цэнтру “Мэмарыял” назваў праверку “бессэнсоўнай акцыяй запалохваньня”, паколькі ўсе дакумэнты можна было атрымаць у Міністэрстве юстыцыі і падатковай інспэкцыі. Пракуратура Масквы пакуль гэтыя паведамленьні не камэнтуе.
XS
SM
MD
LG