Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пракурор ААН заклікае ЭЗ аказаць ціск на Сэрбію


Галоўны пракурор Гааскага міжнароднага трыбуналу заявіў, што немагчымасьць арыштаваць зьбеглага былога камандзіра басьнійскіх сэрбаў Ратка Младзіча падрывае працу трыбуналу. Серж Брамерц падкрэсьліў, што калі Младзіча ня зловяць, гэта будзе дрэнным сыгналам і для ўсіх наступных трыбуналаў.

Брамерц заклікаў Эўрапейскі Зьвяз аказаць ціск на Сэрбію, каб арыштаваць Младзіча. Супрацоўніцтва Сэрбіі з Гааскім трыбуналам застаецца адной з умоваў працэсу яе інтэграцыі ў Эўрапейскі Зьвяз.
XS
SM
MD
LG