Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Лужкова зь днём нараджэньня


Юры Лужкоў

Юры Лужкоў

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў мэра Масквы Юрыя Лужкова зь днём нараджэньня.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Мяне радуе, што ўсебаковае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і сталіцай брацкай Расеі працягвае насычацца зьмястоўнай працай на аснове сяброўскага ўзаемаразуменьня", — гаворыцца ў віншаваньні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што і ў далейшым Юрый Лужкоў будзе ўносіць важны ўнёсак ва ўмацаваньне ўзаемавыгадных беларуска-расейскіх дачыненьняў.

Ён пажадаў Юрыю Лужкову і яго сям'і здароўя, шчасьця і ўдачы.

Паводле прэс-службы прэзыдэнта Расеі, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не павіншаваў прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, якому 14 верасьня споўнілася 45 гадоў.

Аляксандр Лукашэнка і Юрый Лужкоў сталі галоўнымі героямі выкрывальніцкіх фільмаў, паказаных нядаўна па НТВ,

Тэлефільм «Справа ў кепцы» пра Юрыя Лужкова быў паказаны па беларускім тэлебачаньні — у адрозьненьне ад цыклю фільмаў «Хросны бацька» пра Аляксандра Лукашэнку.
XS
SM
MD
LG