Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чачня: Умараў звольніў палявых камандзіраў


Галоўнакамандуючы чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмараў зьмясьціў з пасадаў шэраг найвышэйшых палявых камандзіраў. Самаабвешчаны Эмір Каўказу заявіў аб гэтым у відэазвароце ў панядзелак.

Аглядальнікі ўвязваюць гэта з ранейшым дэмаршам чатырох палявых камандзіраў, уключна зь меркаваным спаткаемцам Умарава на пасадзе ачольніка ісламісцкага паўстаньня ў Чачні Асламбекам Вадалавым. 12 жніўня згаданыя камандзіры абвясьцілі, што здымаюць зь сябе прысягу вернасьці Ўмараву.

Доку Ўмараў стаў на чале чачэнскіх антымаскоўскіх партызанаў у 2006 годзе, пасьля гібелі папярэдняга лідэра Шаміля Басаева.
XS
SM
MD
LG