Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама супраць вайны зь Іранам


Прэзыдэнт ЗША заявіў, што ваенная апэрацыя “ня ёсьць лепшым спосабам” вырашэньня іранскай праблемы. У панядзелак у выступе на тэлеканале CNBC Абама адзначыў, што Вашынгтон, як і раней, зьбіраецца вырашаць пытаньне пра ядзерныя распрацоўкі Ірану найперш сродкамі дыпляматыі.

Раней шэраг высокапастаўленых амэрыканскіх вайскоўцаў заявілі, што баявыя дзеяньні ЗША супраць Ірану маглі б прывесьці да акцыяў у адказ праіранскіх груповак тыпу ХАМАСа ці “Хезбалах”. А гэта дэстабілізавала б агульную сытуацыю на Блізкім Усходзе.

ЗША і іх саюзьнікі падазраюць Іран у спробах распрацоўкі ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG