Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран скрытыкаваў МАГАТЭ


Кіраўнік іранскага атамнага ведамства Алі Акбар Салехі заявіў, што МАГАТЭ перажывае крызыс “даверу і маральнага аўтарытэту”. У Вене, дзе сёньня адкрылася штогадовая генэральная канфэрэнцыя Міжнароднага агенцтва ў атамнай энэргіі, Салехі таксама назваў апошнюю справаздачу агенцтва пра ядзерную праграму Ірану “перадузятай і несправядлівай”.

Адносіны паміж Іранам і МАГАТЭ абвастрыліся пасьля таго, як Тэгеран адхіліў ад праверкі сваіх ядзерных аб’ектаў двух інспэктараў агенцтва.
XS
SM
MD
LG