Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых ля касьцёлу сьвятога Язэпа адпусьцілі без складаньня пратаколаў


Затрыманыя перад пачаткам сёньняшняй акцыі ў абарону касьцёлу Сьвятога Язэпа пасьля дзьвюх гадзінаў утрыманьня ў Цэнтральным РУУС Менску на пачатку 21-й гадзіны былі адпушчаныя без складаньня пратаколаў.

Па ўдакладненых зьвестках, у пастарунку аказаліся 12 моладзевых актывістаў. Як паведаміў пасьля выхаду на волю сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец, многія з затрыманых былі зьбітыя, але іхныя пляны гэта не зьмяняе — 21 верасьня дэмакратычныя актывісты зноў зьбіраюцца ля сьвятыні, каб патрабаваць вяртаньня помніка архітэктуры, дзе гарадзкія ўлады зьбіраюцца разьмясьціць гатэль, законным гаспадарам — вернікам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG