Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...

  • ...і ветрана, час-часам з сонейкам. Тэмпэратура: 7-16 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • У Нацыянальным прэс-цэнтры прэс-канфэрэнцыя "Вывучэньне замежных моваў у школах Беларусі". Пачатак а 11.00.
  • У Інстытуце імя Гётэ прэс-канфэрэнцыя з нагоды Эўрапейскага дня моваў (26 верасьня). Удзел прыме, між іншым, Жан-Эрык Гольцапфэль, часовы павераны ў справах Эўразьвязу ў Беларусі. Пачатак а 15.00.
  • Паэты Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк правядуць творчыя сустрэчы ў Берасьці: а) на філфаку БДУ (вул. Міцкевіча, 28), пачатак а 11.40; б) у СШ в. Астрамечава, пачатак а 14.20; в) у Берасьцейскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (бульвар Касманаўтаў, 48), пачатак а 16.30.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У Жэнэве трывае пасяджэньне Рады правоў чалавека ААН (абмяркоўваецца сытуацыя ў Кіргізстане, Армэніі і Беларусі).


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1610 войскі Рэчы Паспалітай і ВКЛ занялі Маскву.
  • У 1860 памёр нямецкі філёзаф Артур Шапэнгаўэр (нар. 1788).
  • У 1866 нарадзіўся брытанскі пісьменьнік Гербэрт Уэлс (пам. 1946), аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў "Машына часу", "Чалавек-невідзімка", "Вайна сьветаў" і інш.
  • У 1918 нарадзіўся беларускі мовазнавец і пісьменьнік Фёдар Янкоўскі (пам. 1989).
  • У 1947 нарадзіўся амэрыканскі пісьменьнік Стывэн Кінг, адзін з найбольш вядомых у сьвеце аўтараў у жанрах жахаў і трылераў.
  • У 1830 памёр Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту (нар. 1756).
  • У 1975 памёр беларускі пісьменьнік Міхась Лынькоў (нар. 1899), аўтар аповесьці "Міколка-паравоз" (1937).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Міжнародны дзень міру.


МІНУС 365:


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

"Я — адпаведнік гамбургера і бульбы-фры ў літаратуры" — Стывэн Кінг.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG