Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калякін хацеў вылучацца, але, відаць, сыгналы з Масквы былі не на яго карысьць”


Аляксей Кароль

Аляксей Кароль

20 верасьня Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» на пленуме ЦК прызнала немэтазгодным вылучаць свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. Такім чынам, лідэр партыі Сяргей Калякін папоўніць сьпіс вядомых беларускіх апазыцыйных палітыкаў (Анатоль Лябедзька, Аляксандар Мілінкевіч), якія не пажадалі балятавацца на гэтых выбарах. Чаму «цяжкавагавікі» беларускай апазыцыі адмаўляюцца ўдзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі? Як паўплывае на далейшы палітычны лёс гэтых палітыкаў іхні няўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах? На гэтыя пытаньні адказвае галоўны рэдактар газэты «Новы час» Аляксей Кароль.


Цыганкоў: Чым можна патлумачыць адмову знакавых постацяў беларускай апазыцыі ўдзельнічаць у гэтых прэзыдэнцкіх выбарах?

Кароль: Іх рашэньні — гэта перш за ўсё вынік стану апазыцыі, расьцярушанасьці і супярэчнасьцяў унутры розных апазыцыйных кааліцыяў. У прыватнасьці, сыход Мілінкевіча -гэта вынік недамоўленасьцяў з БХД, якая быццам бы зьбіралася яго падтрымліваць. Што тычыцца Лябедзькі, то там унутрыпартыйныя дамоўленасьці.

Калі казаць глябальна ў кантэксьце вашага пытаньня, то іхняе рашэньне — гэта праява ўпэўненасьці ў тым, што гэтыя выбары перамогі не дадуць і галоўны разварот падзеяў чакаецца пасьля выбараў.
Іхняе рашэньне — гэта праява ўпэўненасьці ў тым, што гэтыя выбары перамогі не дадуць і галоўны разварот падзеяў чакаецца пасьля выбараў.
На гэтым сыходзяцца як палітыкі, гэтак і аналітыкі. У такой сытуацыі палітыкам уяўляецца, што лепш не цярпець паразы на гэтых выбарах бяз выбару, а пакінуць запас на будучыню.

Больш складаная матывацыя ў Калякіна. Былі прыкметы таго, што ён зьбіраецца вылучацца. Напрыклад, ягоныя словы пра неабходнасьць прызнаньня Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі сьведчылі, што ён сур’ёзна зьбіраецца ісьці. Але, магчыма, пэўныя сыгналы з Масквы былі не на ягоную карысьць. Таму Калякін прыняў, на ягоную думку, разумнае рашэньне — пакуль ня ўдзельнічаць, бо гэта не прынясе дывідэндаў.

Цыганкоў: Ці не рызыкоўная такая стаўка, ці будзе яна апраўданай? Зразумела, калі выбары адбудуцца ганебна для тых кандыдатаў, якія ў іх будуць браць удзел, то тыя, хто адмовіўся, як выявіцца, мелі рацыю. Але калі раптам выйдзе нечакана станоўчы для апазыцыі вынік, то тыя, хто ня ўдзельнічаў, застануцца ў пройгрышы і будуць забытыя дэмакратычным электаратам?

Кароль: Калі зьмена ўлады адбудзецца паміж датамі выбараў, то абавязкова будуць прызначаныя новыя парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. І ў гэтай сытуацыя кожны палітык — як стары, гэтак і новы — мусіць пачынаць амаль з нуля.

Таму кожнаму палітыку, нават сталаму, трэба будзе пацьвярджаць свой статус новай актыўнасьцю і прэтэндаваць на ўвагу электарату. Таму, на мой погляд, верагоднасьць для старых палітыкаў апынуцца па-за бортам дастаткова відавочная і рэальная.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG