Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Між Магілёўшчынай і Меншчынай “гараць” дарогі


Эколягі б’юць трывогу: у Менскай і Магілёўскай абласьцях пачалося масавае спальваньне адкідаў, якія засталіся пасьля лясной высечкі. Дым ад вогненнай зачысткі лесасек засьцілае дарогу так, што кіроўцам даводзіцца нават прыпыняцца.

Уздоўж трасы Менск—Магілёў, на тэрыторыі абедзьвюх абласьцей, вядуцца працы па пашырэньні дарожнага палатна. Дзеля гэтага высякаюць лес. Пры гэтым вялікую колькасьць гальля драўняных адкідаў і гальля спальваюць проста на месцы. На некаторых участках тэрыторыя ля дарогі на сотні мэтраў ператварылася ў суцэльнае вогнішча. Пра гэта парталу «Зялёная сетка» расказаў відавочца Андрэй Пахоменка, старшыня Магілёўскага экалягічнага аб’яднаньня «ЭНДО».

Паводле эколягаў, вогненная зачыстка лесасек у парушэньне ўсіх правілаў — звычайная практыка, шкодная і для людзей, і для лесу. Тады як ня спаленыя рэшткі высечкі робяцца ў лесе домам для дробных жывёлаў і грыбковай плесьні, а значыць — назапашваецца біямаса, якая ўзбагачае глебу. «Лес на такіх дзялянках менш хварэе і дае большы прырост драўніны, — кажа экспэрт у экатурызьме Ігар Пастухоў. — А падчас татальнага спальваньня карысныя рэчывы з глебы зьнікаюць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG