Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Закаеў пакінуў Польшчу


Лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў Ахмед Закаеў, арышту якога патрабуе Расея, абвінаваціўшы яго ў тэрарызьме, выехаў у Лёндан з Варшавы, каб падоўжыць польскую візу.

У пятніцу польская паліцыя затрымала Закаева паводле ордэру Інтэрполу, а ўвечары таго ж дня польскі суд прыняў рашэньне аб вызваленьні Закаева. У Польшчы кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні браў удзел ва Ўсясьветным чачэнскім кангрэсе.
Польскі суд вызваліў Закаева на той падставе, што палітычны прытулак яму дала Вялікая Брытанія -- адна з краінаў Эўрапейскага Зьвязу, у які ўваходзіць і Польшча.
XS
SM
MD
LG