Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі ўдзельнікаў акцыі ля кляштара бэрнардынцаў


Пра затрыманьне паведаміла Ганна Сіўчык, якая на свае вочы бачыла, як Паўла Севярынца, Міколу Дземідзенку і яшчэ адну актывістку, чыйго імя яна ня ведае, затрымалі міліцыянты каля касьцёла Сьвятога Язэпа.

Як паведаміў зь міліцэйскага аўтобусу Павал Севярынец, разам зь ім затрыманыя Мікола Дземідзенка, Уладзімер Яроменак, Наста Палажанка і іншыя — усіх разам 10 чалавек. Яны сабраліся ля касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў на штодзённую акцыю супраць пераабсталяваньня сьвятыні ў гатэль. Цяпер затрыманых вязуць у Цэнтральны РУУС. Прычынаў затрыманьня не паведамляюць. Паводле Севярынца, у аўтобусе з затрыманымі абыходзіліся жорстка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG