Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі звольняць 100 тысяч чыноўнікаў


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сёньня правёў нараду па пытаньнях аптымізацыі колькасьці дзяржаўнага апарату. Па словах Мядзьведзева, асноўная мэта скарачэньняў ёсьць ў тым, каб павысіць эфэктыўнасьць работы дзяржслужбоўцаў.

Мядзьведзеў таксама адзначыў, што ў апошнія гады дзяржапарат працягваў няўхільна павялічвацца.

Міністар фінансаў РФ Аляксей Кудрын сказаў на нарадзе, што ў бліжэйшыя тры гады будуць скарочаныя больш за сто тысяч фэдэральных цывільных службоўцаў.
XS
SM
MD
LG