Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэхнічны стан усіх 24 гаўбцоў дома №2 па вуліцы Кобрынскай у Пружанах, адзін зь якіх у чэрвені абваліўся, пасьля адмысловай праверкі быў прызнаны нездавальняючым.

Асноўная прычына абвалу гаўбца ў чэрвені стала значная карозія стальной арматуры. Зь цягам часу бэтонная пліта прагнулася, але быў выяўлены і вытворчы брак — неадпаведнасьць разьмяшчэньня арматуры да вышыні пліты, а таксама незамацаваныя поручні і агароджаньне сьценак гаўбца. Тым ня менш пракурорамі было адмоўлена ў завядзеньні крымінальнай справы.

Нягледзячы на тое, што пры падзеньні гаўбца пацярпела жанчына, адказнасьць не панясуць і службовыя асобы камунальных прадпрыемстваў. Маўляў, візуальна яны не маглі заўважыць брак.

Што непасрэдна да небясьпечных гаўбцоў злашчаснага дому па Кобрынскай вуліцы — то яны будуць зьнесены ў сувязі зь небясьпекай. У цэлым у Пружанах падчас праведзенага абсьледаваньня гаўбцоў у шматпавярховых дамах было выяўлена, што 215 гаўбцам і 92 казыркам патрабуецца бягучы рамонт. 189 гаўбцам і 8 казыркам патрабуецца дадатковае абсьледаваньне.


XS
SM
MD
LG