Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрашэньне для назіральнікаў БДІПЧ перададзенае кіраўніку Бюро


Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Аўстрыі і сталы прадстаўнік Беларусі пры АБСЭ Аляксандар Сычоў перадаў дырэктару Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ Янэзу Ленарчычу арыгінал запрашэньня накіраваць назіральнікаў ад Бюро на выбары прэзыдэнта.

Працэдура перадачы адбылася 17 верасьня ў Вене падчас правядзеньня міжнароднага сэмінару ў пытаньнях арганізацыі электроннага галасаваньня.

Пра гэта паведаміў сакратар ЦВК Беларусі Мікалай Лазавік, які выступаў у Вене.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што БДІПЧ пакуль не даслаў сьпіс сваіх прадстаўнікоў.

Ярмошына таксама паведаміла, што сакратарыят СНД накіраваў у ЦВК запыт, каб 5 ягоных прадстаўнікоў пачалі назіраць за выбарчай кампаніяй.

Што да пэрсанальнага складу назіральнікаў ад БДІПЧ і СНД, то гэтае пытаньне вырашыцца пазьней, калі стануць вядомыя пазыцыі дзяржаваў СНД і АБСЭ па пытаньні прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыла Ярмошына.
XS
SM
MD
LG