Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Таджыкістан абвінавачвае ў нападзе ісламскіх ваяўнікоў


У выніку нападу тэрарыстаў на вайскоўцаў на ўсходзе Таджыкістану загінулі 23 чалавекі. У іх ліку некалькі афіцэраў Міністэрства абароны і Нацыянальнай гвардыі рэспублікі, паведаміў сёньня кіраўнік прэс-цэнтру Мінабароны рэспублікі Фарыдун Махмадаліеў. Ня выключана, што сярод тых, хто нападаў, былі зьняволеныя ", якія зьбеглі з душанбінскага СІЗА ў канцы жніўня.

Міністэрства абароны Таджыкістану распаўсюдзіла афіцыйную заяву, у якім ўсклалі "поўную адказнасьць за тэрарыстычную атаку" на прыхільнікаў палявых камандзіраў непрымірымай Таджыцкай апазыцыі Абдула Рахімава (больш вядомы як мула Абдула) і Алавудзіна Даўлатава. Як сьцвярджаюць у Душанбэ, у ліку тых, хто нападаў былі замежныя найміты з Пакістану, Афганістану ды Расеі. Дадзеныя асобы "пад прыкрыцьцём сьвяшчэннай рэлігіі ісламу спрабуюць ператварыць Таджыкістан ў арэну міжусобнай вайны", – заявіў начальнік прэс-цэнтра.
XS
SM
MD
LG