Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Закаеў вярнуўся ў Лёндан


Абвешчаны Расеяй у міжнародны вышук за дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці Ахмэд Закаеў пакінуў Польшчу. Па словах яго прадстаўнікоў, Закаеў паехаў у Лёндан, каб абнавіць польскую візу. Паводле папярэдніх плянаў, ён можа вярнуцца ў Польшчу ўжо ў аўторак, паведамляе ІТАР-ТАСС.

З 2003 году Закаеў жыве ў Вялікабрытаніі, якая дала яму палітычны прытулак. У Варшаву ён прыехаў на чачэнскі кангрэс і 17 верасьня быў затрыманы польскай паліцыяй на шляху ў пракуратуру, дзе ён зьбіраўся высьветліць прычыны свайго знаходжаньня ў міжнародным вышуку. Па словах падазраванага, ён хацеў "асабіста даць паказаньні па пытаньнях, якія цікавяць Расею".

Пасьля 12-гадзіннага разьбіральніцтва пракуратура накіравала ў акруговы суд запыт на яго арышт тэрмінам на 40 сутак замест максымальна дапушчальных законам 48 гадзін, падчас якога пачаўся б разгляд справы аб экстрадыцыі. Неабходнасьць такой меры ў пракуратуры патлумачылі характарам і цяжарам прад'яўленых затрыманаму абвінавачваньняў.

Аднак суд адхіліў патрабаваньне пракуратуры і пастанавіў, што затрыманы можа выйсьці на свабоду без якіх-небудзь абмежаваньняў і прэвэнтыўных мераў. Суд матываваў гэтае рашэньне тым, што раней Закаеў атрымаў статус уцекача ў Вялікабрытаніі. Такі вынік разгляду дазволіў Ахмэду Закаеву паўдзельнічаць у працы сусьветнага чачэнскага кангрэсу і ўзнагародзіць вядомых прыхільнікаў незалежнасьці Ічкерыі.
XS
SM
MD
LG