Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдыюм Эўрапейскай Народнай Партыі (ЭНП) абвясьціў, што падтрымлівае рашэньне Аляксандра Мілінкевіча не вылучацца на прэзыдэнцкіх выбарах, заплянаваных на 19 сьнежня 2010, таму што ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў ня будуць забясьпечаныя.

“Прэзыдыўм ЭНП занепакоены тым, што падчас гэтых выбараў беларускія ўлады зноў могуць пайсьці на парушэньні міжнародных і эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў . У гэтай сытуацыі ЭНП падтрымлівае рашэньне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у выбарах, што будзе моцным сыгналам, як для Беларусі і Эўропы, так і для ўсяго сьвету”, — падкрэсьліў прэзыдэнт ЭНП Вільфрыд Мартэнс.

ЭНП заяўляе, што падтрымлівае дэмакратычныя праэўрапейскія сілы ў намаганьнях дасягнуць дэмакратычных зьменаў у Беларусі.

Прэзыдыюм ЭНП выказвае шкадаваньне з прычыны таго, што сярод палітычных сілаў, зьвязаных з ЭНП (Рух “За Свабоду”, БНФ, АГП), адсутнічае адзінства, і што яны не вылучаюць адзінага кандыдата на прэзыдэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG