Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая жанчына застрэліла чатырох чалавек


У Нямеччыне жанчына забіла трох чалавек і параніла паліцэйскага.

Паведамляецца, што ў нядзелю ўвечары ў горадзе Леррах, на поўдні Нямеччыны здарыўся выбух у доме, дзе жылі некалькі сямей. Паліцыя і пажарныя, якія прыбылі да месца здарэньня пачулі стрэлы, пасьля чаго з дому выбегла жанчына зь вінтоўкай, якая накіравалася ў суседнюю лякарню, дзе застрэліла дзяжурнага мэдбрата і параніла паліцыянта. Нападніцу застрэлілі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Прычыны інцыдэнту высьвятляюцца.
XS
SM
MD
LG