Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя: няпоўная перамога кіроўнай кааліцыі


На парлямэнцкіх выбарах у Швэцыі перамог правацэнтрысцкі блёк на чале зь дзейным прэм’ер-міністрам Фрэдрыкам Рэйнфэльдам.

Чатырохпартыйная кіроўная кааліцыя "Альянс" атрымала 172 з 349 дэпутацкіх мандатаў. Гэта, аднак, не дае кааліцыі парлямэнцкай большасьці, патрэбнай для ўхваленьня ўрадавых пастаноў.

Гэтым разам у заканадаўчы орган краіны ўпершыню прайшла крайне правая партыя “Швэдзкія дэмакраты”. Гэтая партыя, якая выступае пад антыімігранцкімі і антыісламскімі лёзунгамі, атрымала 20 дэпутацкіх месцаў.
XS
SM
MD
LG