Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе канфэрэнцыя МАГАТЭ


У Вене сёньня стартуе штогадовая генэральная канфэрэнцыя Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі. Прадстаўнікі 151-ой краіны арганізацыі будуць весьці перамовы ў Вене на працягу тыдня.

Чакаецца, што на пасяджэньнях будзе паднятае пытаньне ізраільскай ядзернай праграмы. Тэль-Авіў не пацьвярджае падазрэньняў у ядзерных распрацоўках, але і не зьняпраўджвае іх.

Чакаецца, што, як і летась, арабскія краіны будуць дамагацца рэзалюцыі, якая мае заклікаць габрэйскую дзяржаву пазбавіцца свайго меркаванага ядзернага арсэналу і падпісаць пагадненьне аб нераспаўсюдзе ядзерных узбраеньняў.

ЗША выступаюць супраць такой рэзалюцыі, аргумэнтуючы, што яна можа зашкодзіць працэсу мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на блізкім усходзе.
XS
SM
MD
LG