Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Швэцыі лідзіруюць правацэнтрысты


На парлямэнцкіх выбарах у Швэцыі перамагае правацэнтрысцкі блёк на чале зь дзейным прэм’ер-міністрам Фрэдрыкам Рэйнфэльдам.

Паводле зьвестак экзыт-полу, праведзенага найбольшай нацыянальнай тэлекампаніяй, правацэнтрысты здабылі 49 працэнтаў галасоў, у іхных канкурэнтаў – левацэнтрысцкага блёку – каля 45 працэнтаў.

Пакуль што няясна, ці атрымае кааліцыя на чале з Рэйнфэльдам абсалютную большасьць месцаў у парлямэнце, у які ўпершыню прайшла таксама крайне правая партыя “Швэдзкія дэмакраты” – яна выступае пад антыімігранцкімі і антыісламскімі лёзунгамі.

Афіцыйныя папярэднія вынікі галасаваньня стануць вядомыя празь некалькі гадзін.
XS
SM
MD
LG