Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Таджыкістане загінулі 23 вайскоўцы


У Таджыкістане 23 вайскоўцы загінулі, а 10 былі параненыя ў выніку нападу невядомых на вайсковую аўтакалёну.

Напад здарыўся ў Раштаўскім раёне краіны, дзе, як мяркуецца, могуць хавацца вязьні, што ўцяклі зь сьледчага ізалятару Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі ў ноч на 23 жніўня. Паводле спэцслужбаў, да нападу маглі мець дачыненьне ваеўнікі на чале з палявым камандзірам Мулом Абдулом.

Паведамляецца, што ў раён нападу ўлады накіроўваюць вайсковыя сілы і бронетэхніку.
XS
SM
MD
LG