Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У сталіцы Індыі напалі на турыстаў


У Дэлі ўзброеныя людзі напалі сёньня на турыстаў з Тайваню і паранілі двух. Інцыдэнт здарыўся ў галоўнай мячэці індыйскай сталіцы.

Паводле паліцыі, ваеўнікі на матацыклах адкрылі хаатычны агонь па турыстычным аўтобусе. Напад здарыўся за некалькі дзён да адкрыцьця ў Дэлі Гульняў Судружнасьці.

Раней некаторыя экстрэмісцкія арганізацыі выступілі з пагрозамі парушыць ход спаборніцтваў спартоўцаў з краінаў Судружнасьці нацыяў.

Судружнасьць нацыяў – добраахвотнае міждзяржаўнае аб’яднаньне незалежных дзяржаваў, у якое ўваходзяць Вялікая Брытанія і амаль усе яе былыя дамініёны, калёніі і пратэктараты.
XS
SM
MD
LG