Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КНДР узмацняе паўднёвую мяжу


КНДР пастаянна ўзмацняе сваю вайсковую групоўку ўздоўж мяжы з Паўднёвай Карэяй. За апошнія гады там дадаткова разьмешчана да двухсот рэактыўных сыстэм залпавага агню. Пра гэта паведамляе агенцтва ІТАР-ТАСС са спасылкай на паўднёвакарэйскае камандаваньне.

Такія ўстаноўкі здольныя выстрэльваць ракеты на адлегласьць да 60 кілямэтраў. Тым самым Сэул і навакольлі сталіцы апынаюцца ў зоне дасягальнасьці. Агулам, паводле зьвестак выведкі, колькасьць такіх рэактыўных установак з боку КНДР перавысіла 5 тысяч адзінак.
XS
SM
MD
LG