Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Багдад: каля 30 ахвяраў тэрактаў


У ірацкай сталіцы пры падрыве двух замінаваных аўтамабіляў загінулі каля 30 чалавек, звыш ста былі параненыя.

Першы выбух здарыўся паблізу офісу кампаніі сотавай сувязі ў багдадзкім раёне Мансур. Пакуль што няясна, ці быў напад скіраваны супраць кампаніі “Asiacell”. Праз колькі хвілін пасьля гэтага здарыўся яшчэ адзін выбух у раёне Казімія.

У апошнія некалькі месяцаў акты гвалту ў Іраку пачасьціліся, прычым, як правіла, яны накіраваныя супраць ірацкіх вайскоўцаў і паліцыі.
XS
SM
MD
LG