Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьве Карэі рыхтуюцца да перамоваў


Паўднёвая Карэя запрапанавала Паўночнай Карэі правесьці 30 верасьня “рабочыя перамовы” аб вайсковых праблемах – паведаміла сёньня міністэрства абароны Паўднёвай Карэі. Гэта стала адказам на прапанову аб дыялёгу, зь якой на мінулым тыдні выступіла Паўночная Карэя.

Адносіны паміж Сэулам і Пхэньянам значна пагоршыліся пасьля патапленьня ў сакавіку паўднёвакарэйскага карабля і загубы 46 маракоў. Паўднёвакарэйскія ўлады і міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што карабель быў патоплены паўночнакарэйскай тарпэдай. Пхэньян адкідае гэтыя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG