Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антынамэнклятурны рэфэрэндум у Славаччыне


У Славаччыне сёньня прайшоў рэфэрэндум па пытаньні зьмяншэньня колькасьці дэпутатаў парлямэнту і абмежаваньня прывілеяў для урадоўцаў.

Рашэньне аб рэфэрэндуме было прынятае пасьля таго, як 350 тысяч славакаў падпісалі пэтыцыю, якая заклікае да пазбаўленьня парлямэнтароў судовай недатыкальнасьці і да абмежаваньня бюджэту на набыцьцё службовых аўтамабіляў для міністраў сумай 40 тысяч эўра.

Лідэры кіроўных і апазыцыйных партыяў раней крытыкавалі рэфэрэндум.
XS
SM
MD
LG