Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгарыя падтрымала дэпартацыю цыганоў


Міністар замежных спраў Баўгарыі выступіў у абарону дзеяньняў афіцыйнага Парыжу, які раней дэпартаваў некалькі тысяч баўгарскіх і румынскіх цыганоў, што жылі ў нелегальных лягерах у ваколіцах францускай сталіцы. Прамаўляючы незадоўга да цыганскіх пратэстаў перад францускай амбасадай у Сафіі Нікалай Младэнаў сказаў, што дзеяньні ўраду Францыі былі "юрыдычна абгрунтаванымі". Ён дадаў, што свабода перамяшчэньня ў рамках ЭЗ не прадугледжвае права пасяляцца на стала ў любой краіне блёку.

Дэпартацыя цыганоў з Францыі выклікала рэзкую міжнародную крытыку, у тым ліку асуджэньне з боку Эўрапарлямэнту і Эўракамісіі.

Цыганы складаюць амаль дзясятую частку 7,5-мільённага насельніцтва Баўгарыі.
XS
SM
MD
LG