Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла трэцяя па ліку акцыя шматдзённай кампаніі за вяртаньне вернікам касьцёлу сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў. Акцыю праводзяць актывісты БХД і «Маладога фронту» на ганку касьцёлу, у якім цяпер месьціцца архіў.

Сёньня між удзельнікаў была праведзеная віктарына па гісторыі храму, пабудаванага ў 18-м стагодзьдзі.

Пераможцам віктарыны стаў Вітаўт Сіўчык, сын вядомага актывіста Вячаслава Сіўчыка. Другое месца заняў Мікалай Дземідзенка, трэцяе — Уладзімер Яроменак.

У акцыі ўзялі ўдзел болей за 20 чалавек. Міліцыянты акцыі не перашкаджалі, але за ёй уважліва сачылі людзі ў цывільным.

У нядзелю, 19 верасьня, побач з касьцёлам зноў зьбяруцца змагары за яго вяртаньне вернікам. Намечаны канцэрт бардаў і галасаваньне за кінафільмы, вартыя перакладу на беларускую мову.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG