Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа выбачаецца за сьвятароў-пэдафілаў


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI, сказаў, што ён адчувае вялікі сорам за "ганебныя" выпадкі сэксуальнага гвалту каталіцкіх сьвятароў супраць дзяцей. Падчас імшы ў Вэтмінстэрскай катэдры ў Лёндане 83-гадовы пантыфік выказаў спадзяваньне, што "Касьцёл здолее ачысьціцца ад грахоў і вярнуць сваю ролю ў выхаваньні моладзі".

Заявы Бэнэдыкта прагучалі на трэці дзень яго візыту ў Вялікую Брытанію, падчас якога ён сустрэўся з найвышэйшымі ўрадоўцамі краіны і з ачольнікам Англіканскай царквы.

У нядзелю ў лёнданскім парку Хайт мае прайсьці імша пад адкрытым небам, якую зьбіраюцца пікетаваць пратэстоўцы супраць царкоўнай палітыкі.

Напярэдадні паліцыя арыштавала шэсьць падазраваных у падрыхтоўцы замаху на пантыфіка.
XS
SM
MD
LG