Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі суд вызваліў Закаева


Суд у Польшчы вызваліў у пятницу щвечары прэм'ер-міністра Рэспублікі Ікчкерыя ў выгнаньні Ахмэда Закаева. Прэсавы сакратар суду дадаў, што Закаеў цалкам вольны ў сваіх перамяшчэньнях і можа пакінуць Польшчу калі палічыць патрэбным. Судзьдзя Пётр Снаб, патлумачыў, што рашэньне было прынятае з улікам таго, што Вялікая Брытанія ўдзяліла Закаеву ў 2003 годзе палітычны прытулак. Пракуратура мае сем дзён на тое, каб аспрэчыць гэтае рашэньне.

Польскія ўлады арыштавалі Закаева ў пятніцу на запыт Расеі, якая абвінавачвае яго ў тэрарызьме. Закаеў прыбыў у краіну ў пятніцу на трохдзённы Сусьветны кангрэс чачэнскага народу, які завяршаецца сёньн.
XS
SM
MD
LG