Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ніхто з патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі ня здаў дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

У суботу ЦВК працавала па скарочаным графіку — да 14 гадзін. Аднак ніхто з прэтэндэнтаў у камісію так і не зьявіўся. Такім чынам, Віктар Цярэшчанка па-ранейшаму застаецца адзіным з кандыдатаў, хто ўжо падаў неабходныя дакумэнты.

Дарэчы, у панядзелак 20 верасьня Цэнтарвыбаркам на спэцыяльным паседжаньні аб’явіць свой вэрдыкт — рэгістраваць групу спадара Цярэшчанкі альбо не. Згодна з законам ЦВК мае 5 дзён для праверкі дакумэнтаў, якія падаюцца на рэгістрацыю.

Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка — былы дэпутат, старшыня рады Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта ўжо трэцяя спроба Віктара Цярэшчанкі ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Першы раз Цярэшчанка вылучаўся кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 1994 годзе. Аднак, па яго словах, калі ініцыятыўная група сабрала толькі 85 тысяч подпісаў, вырашыў падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, стаўшы яго даверанай асобай. У другі раз Цярэшчанка вылучаўся ў 2001 годзе. Цэнтарвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі кандыдатам, бо прызнаў правільнымі толькі 62 тысячы подпісаў замест неабходных 100 тысяч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG