Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мюнхене адкрываецца 200-ты піўны фэстываль Oktoberfest


Бліжэйшыя 17 дзён некалькі мільёнаў аматараў піва будуць наведваць піўныя намёты на юбілейным фэстывалі на поўдні Нямеччыны. Права выпіць першы келіх піва на адкрыцьці сьвята належыць прэм'ер-міністру Баварыі Горсту Зэехофэру. На сьвяце таксама чакаюць мюнхенскага обэр-бургамайстра ды і іншых ганаровых гасьцей.

Характэрна, што сёлета, паводле новага фэдэральнага закону, забароненае курэньне ў грамадзкіх месцах, у намётах таксама нельга будзе паліць, аднак арганізатары паабяцалі ляяльна падыходзіць да парушальнікаў гэтага закону падчас фэстывалю
XS
SM
MD
LG