Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нам перад выбарамі пакажуць іншых палітыкаў”


Moldova - microfon - vox populi illustration

Moldova - microfon - vox populi illustration

Ці ведаеце вы палітыкаў, апроч Лукашэнкі, хто заявіў пра намер удзельнічаць ў прэзыдэнцкай кампаніі? Адказваюць гарадзенскія мінакі.

Спадарыня: «Не, нікога я пакуль ня ведаю, яшчэ ніводнага не паказвалі ў тэлебачаньні. Ну вось перад выбарамі то павінны ж будуць паказаць».

Спадарыня: «У мяне няма тэлевізара, сапсаваўся, і я толькі радыё слухаю, а тут апошнім часам і ня слухала, так што ня ведаю нікога».

Спадар: «Ну, канечне, ня ведаю. Таму што ў нас такое тэлебачаньне, нам не даюць там слова».

Спадар: «Ня ведаю нікога, але мне здаецца, што нічога ня зьменіцца».

Спадар: «Няма пакуль ніякай інфармацыі. Тое, што паказваюць па тэлебачаньні, зразумела, ня можа быць тым, што насамрэч».

Спадар: «Я ведаю палітыка, які адмовіўся — Аляксандар Мілінкевіч, а болей ні пра кога ня чуў. Я сам бы хацеў балятавацца, але ня ведаю, як сабраць 100 тысяч подпісаў».

Спадарыня: «Не, пакуль нікога ня ведаю».

Карэспандэнт: «А што, няма пакуль такой інфармацыі?»

Спадарыня: «Пакуль няма. Ды мы вось толькі даведаліся, што хутка выбары, то будзем цікавіцца».

Ейная сяброўка: «Будзем глядзець тэлебачаньне і слухаць радыё».

Спадарыня: «Не, праз тэлебачаньне і радыё нічога не даведаемся, давядзецца глядзець інтэрнэт».

Хлопец: «На жаль, пакуль ня ведаем. А можна да вас пытаньне — а калі будуць выбары?»

Ягоныя аднакурсьніцы: «Дык 19 сьнежня».

Карэспандэнт: «А вы, дзяўчаты, ці ведаеце іншых палітыкаў?»

Дзяўчына: «Ды мы толькі пра выбары нядаўна даведаліся, і тое толькі з інтэрнэта. Мы жывём у інтэрнаце, тэлевізара няма, няма адкуль браць інфармацыю, вельмі праблематычна».

Хлопец: «Ды і актыўнай дзейнасьці няма ніякай: ні ўлётак, ніхто нідзе не выступае, ні плякатаў, нічога».

Спадар: «Ня ведаю, ну адкуль я магу ведаць, дзе атрымаць такую інфармацыю, няма крыніцы інфармацыі».

Спадар: «Ніводнага я ня ведаю, бо ў нас палітыка такая, СМІ заціскаюць, каб мы нічога ня ведалі, няма пазыцыі іншых, а толькі адзін піяр, што мне вельмі не падабаецца. Ён ізноў будзе прэзыдэнтам, як Кастра і іншыя дыктатары».
XS
SM
MD
LG