Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Казахстане ў самалёце знойдзеныя "неапазнаныя электронныя прылады"


У сталіцы Казахстанe Астане зьдзейсьніў вымушаную пасадку пасажырскі самалёт турэцкай авіякампаніі, які ляцеў са Стамбулу ў Пекін. Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на дэпартамэнт па надзвычайных сытуацыях Астаны, у салёне авіяляйнэру былі выяўленыя дзьве "неапазнаныя электронныя прылады". Яны перададзеныя на экспэртызу ў Камітэт нацыянальнай бясьпекі Казахстану.

Падчас вымушанай пасадкі ніхто не пацярпеў. Самалёт, на борце якога знаходзяцца больш за 250 чалавек, працягнуў палёт.
XS
SM
MD
LG