Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кітаі адбыліся антыяпонскія акцыі пратэсту


У Кітаі сёньня адбыліся антыяпонскія акцыі пратэсту. Яны былі прымеркаваныя да 80-й гадавіны "мукдэнскага інцыдэнту" 1931, які паклаў пачатак агрэсіі Японіі супраць Кітаю.

Удзельнікі акцыяў у Пэкіне, Чунцыне і Шанхаі патрабавалі вызваленьня капітана кітайскага рыбалоўнага судна, якое было затрыманае японскай берагавой аховай пасьля сутыкненьня ва Ўсходне-Кітайскім моры. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад невялікай групы выспаў, на якія прэтэндуюць абедзьве дзяржавы.
XS
SM
MD
LG