Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Аўганістане зьдзейсьнены замах на губэрнатара Кандагару


На поўдні Аўганістану сёньня, у дзень парлямэнцкіх выбараў, зьдзейсьнены замах на губэрнатара правінцыі Кандагар.
Бомба выбухнула на шляху яго картэжу. Чыноўнік не пацярпеў.

Талібы,якія раней заявілі пра намер сарваць выбары, зьдзейсьнілі шэраг нападаў на выбарчыя ўчасткі. На ўсходзе Аўганістану забітыя двое, параненыя найменей 6 чалавек. У Кабуле былі абстраляныя кварталы, прылеглыя да амбасады ЗША і штаб-кватэры міжнародных сілаў.

За бясьпекай на выбарах сочаць 115 тысячаў паліцыянтаў, прадстаўнікоў аўганскага войска і міжнародных сілаў.
XS
SM
MD
LG